Адкрыты прыём заявак на «BULBAMOVIE» 2015

V Варшаўскі Фестываль Беларускага кіно «BULBAMOVIE» 2015 абвяшчае конкурс для кінатворцаў з Беларусі!

Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» ужо ў пяты раз адбудзецца ў Варшаве 23-25 кастрычніка. Гэта бадай адзіная магчымасць пабачыць на вялікім экране ўвесь спектр незалежнай беларускай кінавытворчасці. «Пасля чатырох гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», — падсумоўвае дырэктар фестывалю Януш Гаўрылюк.

bulbamovie_2015

 

У гэтым годзе да конкурса прымаюцца мастацкія і дакументальныя фільмы. Дэдлайн падачы заяўкі  25 версьня 2015 года. Больш інфармацыя на сайце: www.bulbamovie.pl.

Прызы гэтага года: І месца — 2500 зл., ІІ месца — 1500 зл., ІІІ месца — 1000 зл. плюс адмысловы прыз за гук ад студыіі Яўгена Рогозіна.

У сёлетняй праграме апрача конкурсных фільмаў між іншым: прэм’ера агульнабеларускага кінапраекту «Хранатоп» (куратар А.Кудзіненка), нямецкія і італянскія дакументальныя стужкі пра сучасную Беларусь, а таксама Анастассі Мірашнічэнка «Скрыжаванне». Закрые праграму амерыканска-украінскі мастацкі фільм «Міна», які здымаўся на Данбасе ў часе ваенных дзеянні — фільм паказаны на сёлетнім фестывалю у Каннах, аператарам фільма выступіла беларуска Аляксандра Мяснікова.

Апрача паказаў фільмаў запланаваныя сустречы з аўтарамі і музычныя канцэрты.

plakattlonet_bez_logo_2015


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology